Цэнтр імя Гамалеі / ТАСС

Мінздароўя паведамляе, што завяршаецца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны «Спадарожнік V».

У мінулым годзе Беларусь атрымлівала некалькі невялікіх партый вакцын, а напярэдадні Новага года ў Беларусь паступіла наступная партыя — 20 тыс. доз. Зараз ідзе яе праверка.

Чакаецца, што пасля яе заканчэння — на наступным тыдні, працягнецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. 

Што тычыцца ўсіх людзей у цэлым, то ў далейшым будзе праводзіцца вакцынацыя рознымі вакцынамі (5—6 вакцын) усіх ахвотных. Міністэрства аховы здароўя завяршае перамовы з кампаніямі-распрацоўшчыкамі, гаворыцца ў паведамленні.