Wikimedia Commons

Заснавальнік касмічнай кампаніі SpaceX і генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск страціў статус найбагацейшага чалавека ў свеце, вынікае з даных рэйтынгу Forbes Real-Time, што абнаўляюцца ў рэальным часе, піша РБК.

Пасля завяршэння таргоў на амерыканскіх біржах актывы Маска ацэньваюцца ў $176,2 млрд. За дзень яны скараціліся на $13,5 млрд, або 7,1%. На першае месца ў рэйтынгу зноў выйшаў заснавальнік Amazon Джэф Безас. Яго актывы ацэньваюцца ў $182,2 млрд. За год яны зменшылася на $3,6 млрд, або 1,96%.

Маск абагнаў Безаса і стаў самым багатым бізнэсменам у свеце 7 студзеня. У той дзень яго багацце вырасла на $9 млрд і склала $186,5 млрд. па звестках рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index (BBI), 10 студзеня актывы Маска перавысілі $200 млрд. Цяпер BBI ацэньвае Маска ў $194 млрд, Бізнэсмен па-ранейшаму знаходзіцца ў гэтым спісе найбагацейшых людзей на першым месцы.