У Гомелі памёр вядомы хірург Павел Беразаеў. Пра гэта TUT.BY паведамілі яго калегі. У доктара быў каранавірус. Каля месяца ён быў падлучаны да апарата ШВЛ.

Фота: doktora.by

Павел Беразаеў — доктар-хірург найвышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Ад 1984 года працаваў загадчыкам аддзялення рэабілітацыі мікрахірургіі Гомельскага абласнога анкадыспансера. З 2011 года — загадчыкам аддзялення малаінвазіўнай і рэканструктыўнай хірургіі Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3.

Беразаеў У Гомелі і далёка за яго межамі вядомы перш за ўсё як выдатны пластычны хірург. Сваю першую пластычную аперацыю Павел Анатольевіч зрабіў яшчэ ў 1995 годзе.

Развітанне з Паўлам Беразаевым адбудзецца сёння ў 12.30 у жалобнай зале анкадыспансера.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?