У тэлеграм-канале Лукашэнкі з'явілася фота, на якім за гасцінным сталом сядзіць гаспадар, яго сын Коля і расійская журналістка Наіля Аскер-задэ, якая напярэдадні ўзяла вялікае інтэрв'ю для тэлеканала «Расія 1». 

Але сама журналістка ў сваім інстаграме выклала такое ж фота, дык аказалася, што прэс-служба абрэзала цікавую дэталь: на стале, за якім частуюць госцю, проста на стале стаіць гадаванец сям'і Лукашэнкаў — шпіц Умка. 

Нагадаем, упершыню сабачка трапіў на фота падчас суботніка ў Петрыкаўскім раёне ў красавіку — сядзеў у кошыку, які нёс сам Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?