iihf.com

Дырэктар дацкага хакейнага Саюза Ульрык Ларсен заявіў, што Федэрацыя разглядае варыянт байкатавання ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Мінску, піша Tribuna.com.

— Мы не хочам, каб наша зборная па хакеі выступала на чэмпіянаце свету ў Мінску. Мы хочам, каб чэмпіянат свету прайшоў у іншай краіне.

Ужо ў мінулым годзе некалькі нашых хакеістаў крытычна выказаліся наконт магчымага правядзення ЧС у Мінску. Чакаем найхутчэйшага тлумачэнні ад ІІХФ.

— Што вы будзеце рабіць, калі гульцы не захочуць ехаць на ЧС у Мінску?

— Ну тады я магу скакаць і танцаваць колькі захачу. Але я проста не думаю, што мы зойдзем так далёка. Мяркую, што да таго часу будзе рашэнне ад ІІХФ па Мінску. І гэта таксама маё дакладнае пасланне: неабходна знайсці іншае рашэнне наконт месца правядзення, — заявіў Ларсен.

Ульрык Ларсен заявіў, што сустракаўся з прадстаўнікамі федэрацый суседніх краін і застаўся перакананы, што ўсе паўночныя краіны падзяляюць пазіцыю Даніі ў дачыненні да правядзення ЧС у Мінску.

— Будзе складана, калі Даніі давядзецца адмовіцца ад ЧС як адна краіна. Але я ўпэўнены, што ў чатырох Паўночных краін вельмі падобныя погляды на тое, што адбываецца вакол ЧС у Мінску. І тады ІІХФ будзе складаней застацца ў баку і не заўважыць таго, што адбываецца.

Але пакуль мы толькі сказалі ІІХФ, што яны павінны знайсці рашэнне па ЧС у Мінску. Яны арганізатары чэмпіянату свету і ведаюць нашу пазіцыю, — заявіў Ларсен.