Збіты невядомымі ў трэніках ля ўласнага дома Віктар Мароз расказаў, як цяпер сябе адчувае і што ўчора адбылося. 

Чытайце: Налёт на Новую Баравую. «Невядомы ў трэніках дастае пісталет і на вачах дзіцяці б'е мужа нагой у жывот» ВІДЭА

Чытайце: Збітага ў двары Віктара Мароза перавялі ў хірургію Бальніцы хуткай дапамогі: «Страсенне мозгу, ваніты, нешта з шыяй»

«У раёне 22-й гадзіны выйшлі ў двор прагуляцца з сынам і жонкай, у нас там усё агароджана. Сустрэў таварыша, гаворым, і во — бяжыць мая суседка, за ёй нехта ў трэніках, пачынае штурхаць, на відэа ўсё добра відаць.

Я пытаюся: ты хто такі? Ён нічога не адказвае і дастае пісталет, побач стаіць яго «калега». Потым цераз плот чалавек 10 пераскокваюць, першыя двое на мяне паказваюць: «Ён».

Мяне пачынаюць ламаць, цягнуць у машыну. Хто гэта такія, я дагэтуль не ведаю. Каля машыны пачынаюць біць: «Дзе ты бачыў, каб табе нешта паказвалі?». Гаворка пра пасведчанне, імаверна, бо я прасіў паказаць яго, калі гэта супрацоўнікі міліцыі. Бо нішто ж не ўказвала на тое, што гэта ахоўнікі правапарадку. Ну, мяне павалілі на зямлю, білі па галаве, па патыліцы, па шыі. Потым закінулі ў машыну. Мы ехалі нядоўга — перасадзілі ў бус, там на каленях я даехаў да Першамайскага РУУСа. У РУУСе стала кепска, пачало ванітаваць, выклікалі хуткую гадзіны праз дзве, потым прывезлі ў Бальніцу хуткай дапамогі. 

Цяпер знаходжуся ў бальніцы. У мяне страсенне мозгу, чэрапна-мазгавая траўма, баліць сківіца, ёсць сінякі. Асноўная скарга — галава баліць», — сказаў Віктар. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?