Жывёліну заўважылі мясцовыя жыхары ў Абійскім раёне Якуціі, піша BBC.

Па словах навукоўцаў, «туша выпала праз абвал берага з прычыны раставання вечнай мерзлаты».

Адзначаюць, што цела насарога захавалася лепш за ўсе раней знойдзеныя. У насарога захаваліся ўсе канцавіны, частка ўнутраных органаў, рог і поўсць.

Паводле папярэдніх ацэнак, насарог жыў у перыяд плейстацэну, або ледавіковага перыяду.

Насарогу было тры-чатыры гады, ён, верагодна, патануў, адзначаюць навукоўцы.

Глабальнае пацяпленне выклікае раставанне вечнай мерзлаты на шырокіх тэрыторыях Крайняй Поўначы і Усходу Расіі, і навукоўцы ўсё часцей знаходзяць у Сібіры парэшткі мамантаў, шарсцістых насарогаў, пячорных ільвоў і мядзведзяў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?